Main content blocks
Рэкамендаваныя курсы
Месца, дзе можна вучыцца і ствараць.
BYEdtech — лічбавая платформа праекта EdTech4BY. Яна створана, каб зрабіць беларускую адукацыю больш даступнай для навучэнцаў і дапамагчы выкладчыкам ствараць і развіваць адукацыйныя праекты незалежна ад межаў — з дапамогай анлайн-навучання, практычных лічбавых інструментаў і прафесійнага супрацоўніцтва.
Платформа з’яўляецца часткай больш шырокай экасістэмы. Вакол яе сфарміравана супольнасць выкладчыкаў, правайдараў анлайн-навучання і EdTech-экспертаў. На Платформе прадстаўлены курсы і праграмы, распрацаваныя ў межах Інкубацыйнай праграмы, якая дапамагла ператварыць 50 перспектыўных адукацыйных ідэй у рэальныя курсы, прадукты і паслугі.
Праект EdTech4BY фінансуецца Еўрапейскім саюзам і падтрымлівае беларускую адукацыю незалежна ад таго, дзе знаходзяцца навучэнцы і выкладчыкі.
Даведацца больш пра EdTech4BY →Ужо ёсць чым падзяліцца?
Калі ў вас ёсць прафесійны досвед, гатовы курс, анлайн-школа або адукацыйны прадукт ці вы проста хочаце пазнаёміцца з калегамі з гэтай сферы — тут вы знойдзеце адпаведную магчымасць.